Па сялібах—пошасьць хваляй…
Гэты хвор, таго схавалі,
Тому чэшуць дамавіну…
Жыці, мерці няма ўпыну.
А па небе ў гэта лета
Ходзіць ходырам камэта,—
Хвост яе—ня дай Ты, Божа…
На дабро нам не варожа.
Далей вокал—як магіла…
Сонца круг свой зацямніла,
Ночай глянула ў дзень белы
На жыцьцё ўсё, на сьвет цэлы.
І груган аднекуль выплыў,
Штосьці гыркнуў дзюбай хрыпла,
Як заклён праклённы кінуў,
Дый дзесь згінуў, ці ня згінуў.
За варожбамі варожбы,
Як нячысьцікавы божбы,
Ад варотаў да варотаў
Ходзяць, стукаюць ля плоту.
Засяюць трывогі, страхі
На ўсе сьцежкі, на ўсе шляхі,
Дзе начніцы косым вокам
Пазіраюць ненарокам.
Ой, ня здарма над ракою
Шэпчуць вербы з асакою:
—Што-то будзе, што-то будзе?
Штось трывожны сьвет і людзі!
|}
II. ПЕРАД БУРАЙ. Грамадзяцца цёмны хмары,
|