Гэта старонка была вычытаная
Наварыла чамярухі,
Ладак напякла,
Паляцела і сівухі
Пляшку прынясла,
Мадладзенькага Захару
Садзіць за сталом,
І гарэлку чарка ў чарку
П’юць сабе ўдваём.
Занурылася чупрына…
Спаці хоча госьць.
Знае дзела Кацярына…
Дзе-ж такая ёсьць?
Госьцю ложак памасьціла,
Наша удава;
Пад вакном-жа колькі сіла
Гукае сава.
1906 г.
|}
ПРЫПЕЎКА. На што бабе агарод, Лепш аддаць гэты садок Будзе надна у цяньку Будзе вішанькі зрываць 1906 г. |