Сьмерць! сьмерць!.. Задымела пуховае пер’е,
З-пад сэрца кроў хлынула стужкай…
І, споўніўшы прыгавар, буслы ў бязьмер‘е
Ўзьняліся за дружкаю дружка.
Шнур доўгі паплёўся пад небам вячыстым,
Плыў з клёкатам далей і далей,
Аж згінуў з-пад вока у воблаках мглістых,
Спавіўся ў туманныя хвалі.
А там, а за выганам сьцелецца поле,
На полі рассыпаны косьці,
Над косьцямі вецер гуляе, скаголе,
Груган залятае у госьці.
А там, ля касьцей залаціцца пярсьцёнак,
А надпісь чужой на ім мовай:
«Як вернецца бусел з нязнаных старонак—
Ка мне мілы вернецца ўзнова…»
14/XI—18 года.
|}
ПЕРШЫ СЬНЕГ. Халоднай пабелай магільна залёг Лёг пухам на лесе, на жоўтых лісьцях, Так высыпаў зьзябна, бязрадасна сьнег Ад стада адбіўшыся, птушка адна, На небе на сьнежным ні сонца, ні зор, Абсьнежаны сьвет без канца, без граніц,
|