Мо’ хоць над маёю магілаю
Я вотклік ад мілай пачую.
К табе-ж, брат мой, вецер, зьвяртаюся
З закляцьцем-прысягай такою:
На сьмерць і жыцьцё прысягаюся,
На шчасьце сваё маладое:
Мілей мне яна і ад сонейка,
Мілей ад маіх сноў дзяцінных,
Ад красак квяцістага гонейка,
Ад песень вясной салаўіных.
Вось гэты заклён з загаворамі,
Ты, ветра, мой шчыры дружача,
Дамчы к маёй мілай за горамі
І кінь ёй пад ногі—хай бача!..
13/VII—15 г.
|}
НЕ ГЛЯДЗІ… Не глядзі на мяне, не глядзі, адыдзі, Погляд вочай тваіх душу змучыў маю,— Ты-ж ня любіш мяне, ты шукаеш другіх, Бедзен я, дык чым я за цябе заплачу?
|