Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 9 —

Адно віхор падчас завые
Ды зьмей прамкнецца там і тут.

На курганох засьвецяць росы—
Крывавы росы—сьведкі мук…
А ў хатах сьпяць цапы і косы—
Усё чакаюць ёмкіх рук.

|}


З ДНЯ Ў ДЗЕНЬ…

Жывём з дня ў дзень мы столькі лет,
А ўсё тым ладам, як жыў дзед,
Галовы клонячы з пакорай;
Адвечных крыўд, адвечных бед
Ня бачым мы, ня бачым сьвет,
І не пабачым мусіць скора.

Праз столькі лет, праз столькі зім
Цьвіце ў вачох пацемкаў дым
І зьвесьці не хапае сілы;
Відаць, сьвятла ня знаці тым,
Хто нарадзіўся ўжо сьляпым,—
Такім ён дойдзе да магілы.

Жыві з дня ў дзень, цягні ярмо,
Ў крук плечы гні, кажы: дармо!
Ня так яшчэ умею, браце.
Ямчэй сабе сам ладзь прызьмо,
Каб не парвалася само,
Бо як ярмо тады цягаці?

Ці быў прыгон, ці ёсьць прыгон,—
Шануй закон—матай паклон,
Бо вылеціш і з роднай хаткі.
Пачуеш звон—кажы, што стогн,—
Знай, брат пакінуў свой загон,
На той сьвет складывай манаткі.