Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 8 —

ЯК ЦЕНІ.

Ідуць народы з лета ў лета
К жыцьцю, к сьвятлу з бяды з жуды,
А мы, як цені з таго сьвету,
Ідзём, ня знаючы куды.

Ні нас свабода прыгалубе,
Ні доля весела зірне;
Паўзём і стогнем у загубе
З ярмом на шыі, ў вечным сьне.

Не на пацеху дзеці даны
Матулі, што іх сьцеражэ,—
Усё одно сусед паганы
У плуг жалезны запражэ.

Не на прыбытак сеем нівы
І паліваем потам іх,
Нахлынуць трутні пражарлівы,
І мы ня ўбачым жніў сваіх.

Пад непрагляднай марай ночы
Нам не дабачыць нашых крыўд,
На сьвет падняць баімся вочы,
Сабе сам кожны ўжо абрыд.

Як мы жывём, чаго чакаем,—
Ня знаем мы, ня знае сьвет;
Ні то ўжо мром, ні то ўскрасаем,
Змагчы ня ўсілах мук і бед.

Зайграе шумам лес зялёны,
Аб хвойку хвойка затрашчыць,
І пойдзе шум той к небасклону,
А неба каменем маўчыць.

Маўчым і мы і, як сьляпыя,
Як цьмы, снуёмся з кута ў кут,