Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лосяй, жураўлінае пяро. Наогул, вываз Слуцку адзначаецца значным маштабам, орыгінальным і нязвычайным падборам прадметаў вывазу і тым, што гэтыя прадметы маюць характар мясцовае вытворчасьці і гэткімі ў большасьці вядомы ў гандлі. Трэба яшчэ адзначыць, што кожны случанін вёз і некаторую колькасьць шпана,— таксама мясцовая асаблівасьць.

Увоз з Краляўца ня быў такі рознастайны, як гэта мы бачылі на Берасьцейскай мытніцы. Бадай што выключна пануе ўвоз солі і селядцоў. Затым сустракаецца медзь, цына, серка, купарвас, цьвікі. Некаторыя тавары далёкага поўдню, альбо цяпер ужо амэрыканскія, сустракаюцца сярод увозу, напрыклад, фігі, кішміш і іншыя.

І ў Коўну вялі старадаўнія і сталыя шляхі. Сюды ішла старая вялікая дарога „з Вільні на Ліду“ і Трою. Рэчкай Вяльлёй віленцы карысталіся ў летнюю пару і нават досыць рана атрымалі права бязмытнага праезду па баярскіх езах.

У папярэднім выкладаньні ўжо ня раз адзначалася вялікая роля Вільні, як гандлёвага асяродку. Запраўды, гэта быў буйны цэнтр гандлю. Новая Літоўска-Беларуская сталіца ляжала вельмі выгодна ў географічных адносінах і зьвязвала ўсходнюю і заходнюю паловы дзяржавы. З другога боку, яна карысталася вялікімі прывілеямі, бо ўрад імкнуўся трымаць на вышыні дабрабыт гэтага места. Ужо пры Альгердзе мы сустракаем у літоўскай сталіцы гандляроў з Ноўгарада, Пскова, з Рыгі і Масквы, з Краляўца і Гданску, нават з Уладзімера і Львова. Гэткім чынам, тут быў вузел гандлёвых зносін паміж поўднем і поўначчу, захадам і ўсходам. Сюды Гедымін так няўдала запрашаў хрысьціян усіх вызнаныіяў, абяцаў ім рэлігійную вольнасьць, права вольнага гандлю, і асабліва склікаў рамесьнікаў і нават земляробаў. На жаль, мы мала ведаем адносна матар'яльнага росту гэтага места. У 1387 годзе Ягайла даў яму прывілей на Майдэборскае права. Гэта быў першы ў дзяржаве прывілей, які быў дадзены найстарэйшаму гораду. Ён быў пачаткам доўгага шэрагу прывілеяў, якімі карысталіся віленцы. У першай палове XV сталецьця места было звольнена ад мытаў па.ўсёй тэрыторыі вялікага княства, яно мае свабоду ад маставых і іншых дробных мытаў, асобны прывілей на бязмытны праезд праз езы па Вяльлі і Нёмну, атрымлівае прывілей на кірмашы, на пабудаваньне гасьцінаю двара для чужаземных гандляроў. Віленская ратуша мае выключнае права карыстаньня гарадзкімі вагамі і атрыманьня за гэта асобнае платы, места мае монопольную пастрыгальню сукнаў і ваўняных тканін, монополію продажы піва, мёду, хмелю і віна. Яно мае воскабойню, у якой усе павінны былі пераліваць свой воск. У XVI сталецьці, як мы ўжо часткова бачылі, абхват гандлёвых зносін Вільні