Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з прычыны рабскага стану рабочых: „Большасьць сярод іх мела на сваім твары выраз такога глыбокага суму, што маё сэрца балела, калі я глядзеў на іх. Лёгка было зразумець, што яны працавалі з прымусу, а ня з уласнага жаданьня".

Тызэнгаўзэн быў натурай схільнай да захапленьня і мастацкай. Гэта быў дылетант, які цікавіўся ўсім і ня меў дакладна азначаных вед. Ён усё пачынаў, але ня ўмеў чакаць канца, браўся за ўсё, як мэцэнат. Ня дзіва, што ў канцы канцоў прадпрыемства Тызэнгаўзэна трэснула, і справа скончылася мільённым дэфіцытам.

Тызэнгаўзэн быў найбуйнейшым зьявішчам у пэўных адносінах, але далёка не адзіным. Апошні падканцлер Літвы граф Яхім Храбтовіч у 1790 годзе будуе ў сваім маёнтку, Вішневе, першую і адзіную на Баларусі, доменную печ. Але гэтая выдумка існавала ўсяго 4 гады. Канцлер літоўскі Сапега ў сваім маёнтку, Бажаньне (у Слонімскім павеце), будуе суконную, папяровую і палатняную фабрыку, а яго брат Казімер у Кодні— суконную. Княгіня Ганна Ябланоўская ў Сямяцічах (на Падляхіі) утварае салетранкі майдан і наганную. Хаця гэтыя спробы былі няўдалыя, але ўсё-ж такі яны не прайшлі бясьсьледна, як, напрыклад, спроба Тызэнгаўзэна, бо з бегам часу Горадзенскі раён і запраўды зрабіўся фабрычным раёнам.

У гэтую-ж эпоху некаторыя вельмі невялічкія спробы ранейшага часу набываюць асаблівае протэктарства з боку беларускіх магнатаў. Так, княгіня Ганна Радзівіл, як відаць, яшчэ ў першай палове XVIII сталецьця, пабудавала ў сваіх маёнтках некалькі фабрык. У Налібоках яна заснавала шкляны Завод, у Яновічах— фабрыку шліфаваных каменьняў, ва Урэччы-—шкляны завод і фабрыку люстэрак, у Смолкаве фабрыку гліняных вырабаў, у Карэлічах шпалерную. У тых-жа Радзівілаў у Несьвіжы здаўна існавала дывановая фабрыка і вельмі вядомая фабрыка ўсходніх вырабаў у Слуцку.

Слуцак, як мы ўжо ведаем, здаўна быў даволі прамысловым гарадком. Гэта быў асяродак прамысловасьці і мастацтва. Тут славуты Г. Лейбовіч, родам з Несьвіжу, пісаў сваю галярэю Радзівілаўскіх портрэтаў. Княгіня УрсуляФранцішка Радзівіл, раджоная Вішнявецкая, жонка князя Міхала, якога празвалі „рыбенок", была вялікаю протэктаркай усялякага роду артыстычных талентаў. З гэтага скарыстаў нейкі Ян Маджарскі, армянін родам з Стамбулу, і з дапамогай Радзівілаў заснаваў у Несьвіжы фабрыку гобэленаў. Потым ён зьяўляецца ў Слуцку і робіць з князем Радзівілам умову адносна выпрацоўкі паясоў і іншых золатаі срэбратканых вырабаў пэрскае працы. Пры гэтым Ма-