Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ў нязнанай цьмянай далі словаў новых мы шукалі,
словаў новых мы шукалі і ня здолелі знайсьці,..
А ў жытнёвым у прасторы рассыпалі песьні зоры,
рассыпалі песьні зоры каля возера ў трысьці.
і ня думалі ніколі, што у нашай моцы доля.
што у нашай моцы доля і ня вырвецца ад нас;
не магло нам'і прысьнішша — нашых думак калясьніца,
нашых думак калясьніца — гэта сьвету апаяс.
Хто-ж казаў, што ў цьмянай далі словаў новых мы шукалі,
слоў новых мы шукалі і ня здолелі знайсьці?.
Новы дзень не загарамі. Наша доля будзе з намі,
наша доля будзе з намі днямі яснымі цьвісьці.