Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За маім акном — абрывы,
пад бальконам скача цень…
Тут вясною гаварлівай
сіні клён не расьцьвіце.

Не запеніць тут адценьняў
жоўтатканая трава…
Звонка ляскае аб землю
векам будучым трамвай.

|}