Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ВЁСКІ.

I

Вёска!
Што ёй? Што ёй дзеецца?
Вёска рушыць у новы век.
Бач —
заместа лучыны, ірдзее
радыё-сонца сьвет.

Ну і што-ж!
Заплаціць падатак…
Палягчэла ўжо — будзе лягчэй
Хай павук у закураных хатках
павучыньня сабе не пляце.

Зарасьлі дарожкі крывыя,
а простыя — ўсе ў савет.
Хай сьпявае поп доўгагрывы
малітвы глухой саве.

Бо сягоньня дзядзькі ў савеце
пішуць загады каравай рукой,
разганяе па полі вецер
дар рабочых — сталёвы конь.