Перайсці да зместу

Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЖАЛЕЗНЫ ВОЎК.

Туманамі пушча дыміла,
а вецер над рэчкаю змоўк.
Над курганам князю Гэдыміну
прысьніўся жалезны воўк.

І у казцы бывае праўда —
толькі праўда, як дарога бяз прысад.
„Воўк жалезны зубамі заляскаў
„і на княжацкі сеў пасад…“

Не згадаць дзікуну Гэдыміну —
не паверыў-бы ў гэткі ён сон:
бач, патомкаў яго задавіла
гісторыі людзкой калясо.

Паў туман ды на сіняе мора,
вецер рынуўся ў далёкі паход…
Чуеш —
будзіць нашы прасторы
воўк жалезны — сталёвы завод.