Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

выпадкаў, лечаных адкрыта, меў 23,6 проц. сьмяротнасьці, на 1.026 закрытых — 10 проц.

Такім чынам, калі пры пэрытоніце наша ўзьдзейнічаньне вельмі простае, дык неабходнасьць выбару і індывідуальнага, падыходзячага для данага выпадку, спосабу лячэньня робіць цяжэйшай справу пры гнойным пляўрыце.

Запаленьні (абсцэсы) унутраных органаў.

Запаленьні ўнутраных органаў у выглядзе абсцэсаў, гангрэны і г. д. — даюць таксама вельмі вялікую сьмяротнасьць, і наша змаганьне з імі да гэтага часу, хоць і далёка не безнадзейнае, але не дае вельмі вялікага рэзультату. Цяжкасьці дыягностыкі і цяжкасьці доступу да абсцэсаў унутраных органаў зьяўляюцца ў гэтых адносінах значнаю перашкодаю.

Абсцэсы мазгоў карыстаюцца заслужанай, плахою славай. У залежнасьці ад іх паходжаньня і разьмяшчэньня, яны даюць, зразумела, і розную сьмяротнасьць — яна даходзяць да ⅔ выпадкаў. Бэк (1927 г.) меў на 99 выпадкаў абсцэсаў мазгоў — 66 проц. сьмяротнасьці.

На падставе асабістай практыкі з агнястрэльнымі параненьнямі чэрапу і абсцэсамі пасьля, я магу толькі далучыцца да палажэньня пра надзвычайную цяжкасьць такіх абсцэсаў.

У апошні час, для зьмяншэньня гэтай сьмяротнасьці, спрабуюць лячыць абсцэсы мазгоў пункцыямі (Спасакукоцкі, Колеман і інш.). Так, Колеман (1929 г.) на 14 выпадкаў пункцыі меў толькі 2 сьмерці.

Абсцэсы лёгкіх. Гарэ (1903 г. — 1912 г.) даў у свой час такія лічбы: на 182 абсцэсы лёгкіх — 17,5 проц. сьмяротнасьці, і на 281 выпадак гангрэны лёгкіх — 29,3 проц. сьмяротнасьці. Статыстыка Гарэ наўрад ці зьяўляецца правільнай: яна аб’ядноўвае, як відаць толькі добрыя выпадкі, таму што наступныя лічбы аўтароў большыя. Так, Кісьлінг на 120 выпадкаў указвае 40,8 проц. сьмяротнасьці.

Відаць, для данага моманту трэба лічыць паказальнымі лічбы Заўэрбруха[1] (1920 г.)

На 19 выпадкаў вострых абсцэсаў лёгкіх — 16,3 проц. сьмяротнасьці.
" 53 " хронічных " " 38 " «
» 37 " гангрэны лёгкіх 51,3 " "

Лічбы 13 аўтароў даюць для гнойных процэсаў у лёгкіх за апошнія гады мінімум — 22,7 проц.; максымум — 52 проц.; сярэд-

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Ferdinand Sauerbruch