Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Маючы на ўвазе ўсе гэтыя папраўкі, карыстаючыся статыстыкамі, дзе лічбы: мінімум 13 проц., максымум — 31 проц., сярэдняя — 20 проц. Негелі (клініка Гарэ) дае з 1894 г. да 1919 г. на 164 выпадкі — 19,5 проц. сьмяротнасьці. Для больш новых статыстык — мінімум — 0, максымум — 24 проц., сярэдняя — 10,5 проц. Оратор (1930 г.) дае лічбу — 20 проц. Зразумела, я паўтараю, што лічбы гэтыя толькі прыблізныя, і пры пэўных умовах яны могуць павялічыцца. Напр., у справаздачы клінікі Мартынава гаворыцца пра 20 проц. сьмяротнасьці, але справа ідзе пераважна аб агнястрэльных параненьнях. Я лічу характарнымі напр., лічбы Джыбсона (вялікая амэрыканская больніца): у яго з 1912 г. да 1919 г. на 84 выпадкі было 14,6 проц. сьмяротнасьці, а з 1919 г. па 1927 г. — на 134 выпадкі 9,6 проц.

Што-ж гэта за фактары, якія далі (будзем дзеля асьцярожнасьці гаварыць некаторае) зьмяншэньне сьмяротнасьці.

Першым і галоўным фактарам зьяўляецца сваячасовасьць умяшаньня. Для ілюстрацыі гэтага палажэньня я вазьму свой матэрыял. У мяне на 53 выпадкі — 10 сьмярцей — 20 проц. сьмяротнасьці. Але з гэтых 10 сьмяротных вынікаў 6 разоў сьмерць была рэзультатам выключна запушчанасьці выпадкаў; 4 дзяцей было прыведзена ў безнадзейным стане і нават ня можна было спадзявацца на жыцьцё (дзеці ўзростам да 4 год., пасьля 5-8 тыднёвага консэрватыўнага лячэньня); 2 дарослых таксама знаходзіліся ў вельмі цяжкім запушчаным стане. Ці памерлі гэтыя хворыя на пляўрыты ад таго, што ім была зроблена опэрацыя? Зразумела, не. Гэта здарылася выключна ад запушчанасьці хваробы. Адкінуўшы гэтыя 6 сьмярцей, у нас застаецца 4 сьмерці на 47 выпадкаў, г. зн. 9 проц.

Такім чынам, і тут мы адзначаем важнасьць сваячасовага ўмяшаньня. Пры гнойным пляўрыце гэта задача, праўда, цяжэй, чым пры пэрытоніце: ня толькі вельмі позьняе, але таксама і вельмі раньняе ўмяшаньне можа зьявіцца для хворага ракавым. Аднак, ясна, што прынцып сваячасовасьці цалкам застаецца ў сіле і тут.

Другім фактарам зьяўляецца мэтод лячэньня — гэта замена, хоць бы частковая, адкрытага спосабу лячэньня закрытым. Напр., паводле матэрыялаў раду аўтароў, пры параўнальным правядзеньні, адкрыты спосаб даваў да 37 проц. сьмяротнасьці, а закрыты — 8-20 проц. Крымаў меў сьмяротнасьць — пры адкрытым спосабе — 28,6 проц., пры закрытым — 9 проц. Турнэ на 2.447