Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тлумачэньні да гэтай табліцы могуць даць лічбы Бабука. На 1.025 выпадкаў пухлін (б. Менская земская б-ца за 20 год) ён мог констатаваць, што ў мужчын было 472, а у жанчын — 553 пухліны. Але пры гэтым пухлін палавых органаў было ў мужчын — 13, у жанчын — 327. Таму калі ўзяць пухліны без палавых органаў, дык мы атрымаем пераважаньне іх ў мужчын (мужчын — 454; жанчын — 222.)

Такім чынам, можна лічыць, што ў хірургічных аддзяленьнях злаякасных пухлін больш у мужчын.

Сьмяротнасьць ад злаякасных пухлін паводле германскіх лічбаў на 10.000 насельніцтва такая:

Мужчын Жанчын
У 1913 г. 7,4 8,9
" 192* 9,6 11,4

Італія 1926 г. дае сьмяротнасьць: 10.764 м і 11.784 ж. Сьмяротнасьць у жанчын большая з прычын зазначаных вышэй момантаў. Наогул-жа закону сьмерці пры злаякасных пухлін падлягаюць аднолькава абодвы полы.

З групы хвароб жаўленьня, я спынюся на наступных момантах.

Язва страўніка ў хірургічных аддзяленьнях пападаецца часьцей у мужчын, як у жанчын. Вялізарныя германскія лічбы даюць — на 109.543 м — 60.514 ж.; хірургічныя больніцы даюць яшчэ больш рэзкую пропорцыю. Так у маім матэрыяле на 86 проц. мужчын, было толькі 14 проц. жанчын (110 выпадкаў); з 18 выпадкаў язвы дванаццаціпалай кішкі — усе былі мужчыны. Паралельна захворавальнасьці ідзе і сьмяротнасьць. Так, паводле даных Смулевіча на 57 выпадкаў сьмерці ад язвы ў мужчын, было толькі 13 выпадкаў у жанчын. У Італіі (1926 г.) памерла ад язвы страўніка 1.038 м і 533 ж. На Беларусі паказальнік сьмяротнасьці ад хвароб страўніка наогул (апрача раку) для — м. 1,8 — для ж. — 0,7. Ілеус і зашчэмленая грыжа, вырываюць з жыцьця пераважна мужчын; захворавальнасьць мужчын большая.

Германскія лічбы даюць:

Мужчын Жанчын
ілеус 13.401 11.662
зашчэмленая грыжа 30.334 22.240

Але сьмяротнасьць у мужчын яшчэ большая. Паводле матэрыялаў Смулевіча, сярод сьмярцей ад ілеуса і зашчэмленай грыжы на 35 м было 29 жанчын. У маім матэрыяле лік памершых ад ілеусу мужчын у 4 разы большы, як жанчын.