Перайсці да зместу

Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вальляк дае відавочнае пераважаньне ў жанчын.

Германскія лічбы такія: м. — 16.989, ж. — 50.645. У маім матэрыяле м. — 3, ж. — 49.

Такім чынам, мы бачым, што мужчыны пераважаюць у групе зашчэмленых грыж, ілеусу, хвароб пузыра, больш значна пераважаюць у групах пляўрыта, язвы страўніка, вольных грыж; потым у групе траўм, захвораваньняў касьцей і суставаў, скуры і падскурнай клеткавіцы. Жанчыны нязначна пераважаюць неразборліва аномалій, пэрытонітаў (лагвовыя жаночыя пэрытоніты), апэндыцыту, значна пераважаюць у групе злаякасных і — асабліва — дабраякасных пухлін, вальляка, жоўцевых захворванняў.

Смулевіч падкрэсьлівае вялікую сьмяротнасьць мужчын ад хвароб органаў страваваньня, мачавых органаў і зьнешных траўм.

Таму я лічу магчымым высунуць такое палажэньне, што ад хірургічных хвароб абсолютна больш церпіць і адносна больш памірае мужчын, як жанчын. Не знаходжу, аднак, тут прычын біолёгічнага парадку і лічу, што гэта большая хірургічная сьмяротнасьць мужчын залежыць ад уплыву простага ці ўскоснога соцыяльных момантаў (профэсія, запусканьне хваробы і т. д.). Уплыў узросту.

Фактар узросту ў сьмяротнасьці ад хірургічных захворваньняў зьяўляецца асабліва цікавым, бо з рознымі ўзростамі злучаны і розны стан біолёгічных сіл організму, і розная ступень удзелу ў профэсіянальнай працы. На падставе шматлікіх лічбавых даных можна меркаваць, што сьмяротнасьць па ўзростах выводзіць сваю сваеасабліваю крывую, значную ў першыя 5 год жыцьця — асабліва на першым годзе, якая потым паступова апускаецца з мінімумам у 10-15 год і далей зноў падымаецца з павялічэньнем узросту.

Я падам для ілюстрацыі некалькі лічбаў.

Паказальнік сьмяротнасьці па ўзростах у Маскоўскай губ. за 1899—1902 г. г.

0-11-55-1010-1515-2020-4040-6060 і больш
Зварачальнасьць (на 1.000 нас.212,0611,1313,4375,8556,1675,0647,1411,9
Сьмяротнасьць570,081,29,53,74,47,616,278,4
Памерла на 1.000 хворых470,3132,830,29,87,911,226,7190,4