Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Мужчын Жанчын
Паражэньне кутніцы 170 57
« канцавін 432 184
» мачавых органаў 222 73
« апэндыцыт 441 326
» грыжы 538 98
____________________
2.493 1.150

Стасункі, якія атрымліваюцца на маім матэрыяле, прыблізна такія самыя, як і ў 7 памянёных мною справаздачах.

Ёсьць указаньні, што ў сувязі з большай захворвальнасьцю, хірургічных сьмярцей больш у мужчын, пропорцыянальна іх колькасьці. Але калі паставіць другое пытаньне — пра коэфіцыент сьмяротнасьці — дык на яго я пэўнага адказу даць не магу. Хоць можна знайсьці ў розных матэрыялах указаньні на тое, што хірургічная сьмяротнасьць у мужчын большая — адпаведна таму, што сьмяротнасьць у мужчын наогул большая — адпаведна таму, што сьмяротнасьць у мужчын наогул большая, як у жанчын. Але цяжка сказаць, ці зьяўляецца ў гэтым большым коэфіцыенце летальнасьці рашаючым фактарам пол, або іншыя моманты, што знаходзяцца ў сувязі з полам, як напр., профэсіянальны (скажам — у траўматычнай сьмяротнасьці) і г. д.

У справаздачы Перальмана (1923 г. 2-я Менская Савецкая больніца) стасунак ліку хворых мужчын да жанчын 2:1, а стасунак ліку памершых мужчын да памершых жанчын — 3:1. Намёк на гэта я знайшоў у справаздачы аднаго ангельскага госьпіталю, дзе сьмяротнасьць мужчын складала 4,7 проц., а жанчын — 3 проц.

Калі мы, апрача агульных лічбаў, зьвернемся да некаторых дэталяй, дык можна адзначыць наступнае:

У групе аномалій мы маем, магчыма, нязначную перавагу жанчын у сэньсе наогул захворвальнасьці. Гэта дэмонструецца масавымі лічбамі Германіі.

Мужчын Жанчын
1923 г. 4.219 4.627
1924 " 4.659 4.900
1925 " 5.822 5.942
1926 " 6.223 6.779

У хірургічнай захворвальнасьці прэваляваньне, як відаць, атрымліваецца на боку мужчын, з прычыны вялікай групы аномалій мачапалавых аномалій (крыптохізм, гіпоспадыя, фімоз і т. д.). Так, у мяне на 67 выпадкаў розных хірургічных аномалій - такіх было 21, г. з.