Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У сэньсе розьніцы ў сьмяротнасьці я асаблівых указаньняў зрабіць не магу, апрача ўказаньня н агульнае ўражаньне, што жанчыны больш выносьлівыя.

Пераважаньне сьмяротнасьці ў мужчын з прычыны аномалій адзначае і італьянская статыстыка (1926 г.), дзе на 1.602 сьмерці ў мужчын было — 1.331 сьмерць — у жанчын.

У групе пашкоджаньняў мы маем, бязумоўна, пераважаньне мужчын у сэньсе захворвальнасьці. Так у СССР (1925 г.) мы маем 23,4 проц. хворых ад пашкоджаньняў мужчын і 9,2 проц. — жанчын. Да гэтага я яшчэ магу дадаць лічбу суадносін пры траўме паміж мужчынамі і жанчынамі атрыманую на матэрыяле маёй клінікі — 3,5:1; суадносіны гэтыя-ж па Менску (Смулевіч) — 2:1.

Гэта тлумачыцца, як відаць, тым, што агульныя лічбы датычацца пераважна лёгкіх пашкоджаньняў, а ў клініку пападаюць больш цяжкія выпадкі.

Сьмяротнасьць ад пашкоджаньняў большая ў мужчын.

Італія. Сьмяротнасьць у 1926 г. (абсолютныя лічбы): 9.521 мужчына і 3.138 жанчын.

У Германіі сьмяротнасьць на 10.000 насельніцтва была:

Мужчын Жанчын
1913 г. 6,1 1,6
1926 « 6,0 1,6

Мы бачым і тут прыблізна тыя-ж самыя суадносіны — 3:1 (крыху больш), які паданых, датычных сьмяротнасьці ад пашкоджаньняў на Беларусі: калі захворвальнасьць знаходзіцца ў стасунку 2:1 дык сьмяротнасьць — 3:1 (448 мужчын і 145 жанчын — паводле Смулевіча).

Зразумела, гэтыя моманты знаходзяцца ў пэўнай залежнасьці ад соцыяльных фактараў: мужчыны больш падпадаюць траўмам і прытым больш цяжкім траўмам, з прычыны чаго і больш паміраюць. Якіх-небудзь біолёгічных момантаў у большай сьмяротнасьці мужчын ад пашкоджаньняў я знайсьці ня мог. Дзьве ніжэй зьмешчаныя табліцы сьцьвярджаюць выказаную думку.

На падставе германскіх лічбаў за 4 гады можна казаць пра такія адносіны:

Мужчын Жанчын
Вытненьні 167.204 27.600 — 6:1
Зломы чэрапа 25.111 4.487 — 5:1
» хрыбетніка 7.265 1.77. — 4:1
« рук 61.401 23.423 — 2,8:1
» ног 110.110 41.882 — 2,6:1
Апёкі 22.343 11.617 — 2:1