Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

6 выпадкаў пэрфорацый язваў кішак і разрываў кішак дастаўленых позна, з цяжкімі пэрытонітамі; 8 позьніх выпадкаў апэндыкулярных пэрытонітаў; 1 запушчаны выадак пашкоджаньня кутніцы з разрывам брушыны, дастаўлены паз 2 сутак з цяжкім пэрытонітам; 2 запушчаныя выпадкі цяжкага сэпсісу пасьля хваробы канцавін.

У 80 выпадках хвароба ня была вельмі запушчана, але была надзвычай цяжкай і хворыя памерлі, ня гледзячы на тое, што зроблена опэрацыя — ад прогрэсаваньня асноўнай хваробы; 6 параненьняў чэрапа з пашкоджаньнем мазгоў; 4 гнойныя пляўрыты; 2 параненьні хрыбетніка; 9 страўнічных выпадкаў (параненьні, рэзэкцыі раку); 3 рака стравахода (кахексія); 4 опэрацыі на печані і жоўцевых шляхох (параненьні, холедохотоміі); 4 — на кішках (параненьні, рак); 26 выпадкаў ілеусу; 7 цяжкіх апэндыкулярных пэрытонітаў; 1 цяжкая простатэктомія; 14 траўм, гангрэн, тубэркулёзу канцавін (памерлі, ня гледзячы на ампутацыі і г. д.).

У гэтых 108 выпадкаў у 63 проц. сьмерць ні ў якім разе не залежыць ад опэрацыі і мне здаецца, што мая лічба бліжэй да сапраўднасьці, як паказаныя вышэй. Вельмі падобны да маіх, лічбы аднэй справаздачы Растоўскай — н/Д больніцы. На 154 выпадкі пасьляопэрацыйнай сьмерці там зазначана 53 выпадкі сьмерці ад прогрэсаваньня асноўнай хваробы, 46 выпадкаў сьмерці ад аскладненьняў, меўшых месца да опэрацыі, і 18 выпадкаў сьмерці пры траўмах — 117 — 75 проц.

Ва ўсякім разе, можна сьцьвярджаць, што ня менш 50 проц. пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці зусім не залежыць ад опэрацыі.

У наступнай групе опэрацый, мы можам адрозьніваць сьмерці, якія маюць пэўную сувязь з памылкай хірурга, і сьмерці, якія здарыліся пасьля опэрацыі, але дзе памылку хірурга ўказаць нельга або цяжка. Пачнем з фактычных матэрыялаў.

Пятроў лічыць процант сьмярцей ад памылак хірурга роўным 17,4 проц. Апрача таго, 13,4 проц. адносіць да інфэкцыі унесенай у часе самой опэрацыі. Штых налічвае на 937 опэра-