Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэтыя лічбы, калі браць іх цалкам, добра паказваюць, што опэрацыя, ва ўсякім выпадку, не павялічвае хірургічную сьмяротнасьць. Аднак гэта патрабуе далейшага аналізу.

Як ацэньваюць самі хірургі апэрацыйны фактар? Штых устанаўляе на 937 сьмярцей процант памершых ад асноўнай хваробы - у 41,8 проц., і з прычыны агульнага кепскага стану - у 14,3 проц. Вазьнясенскі на 243 сьмерці вызначае процант памершых ад тэй самай прычыны - у 46 проц. неразборліва (Пятроў) - 40 проц. (толькі прогрэсаваньне захворваньня). Пэтрэн[1] - у 44 проц. (на 619 сьмярцей). Растоўская больніца - у 40 проц. (на 154 сьмерці). Шоур - у 50 проц.

Аднак, у гэтыя лічбы я павінен унесьці адпведную папраўку: яны меншыя, як гэта адпавядае сапраўднасьці. Возьмем лічбы Пятрова: да 40 проц. трэба дадаць значную лічбу тых пнэўмоній, якія былі прычынай сьмерці, бо я ўжо выказаў свой погляд на большасьць гэтых пнэўмоній; сьмерці ад так-званага дрэннага сэрца, частка сьмярцей ад так-званага шоку і наркозу. Мы-ж лечым не хваробу, а хворага, і значыць усе гэтыя "аскладненьні" ня могуць намі разглядацца інакш, як прогрэсаваньне дрэннага стану хворага і паасобных яго органаў, як прогрэсаваньне хваробы. Пры гэтай умове мы атрымаем з лічбаў Пятрова ня менш як 50 проц. сьмярцей, ня гледзячы на тое, што рабіліся опэрацыі. У лічбах Пэтрэна мы маем тое-ж: на лёгачныя аскладненьні ён адводзіць 26 проц. Калі хоць-бы палавіну мы будзем разглядаць у паказаным вышэй сэньсе, дык і тут мы будзем мець 44+13, г. зн. 57 проц.

Я прааналізаваў больш падрабязна 164 выпадкі сьмерці, якія былі ў маёй клініцы пасьля опэрацый і атрымаў такі вывад: у 108 выпадках прычынай сьмерці было само захворваньне: у 28 выпадках захворваньне было настолькі запушчаным, што опэрацыя наўрад ці магла наогул дапамагчы. Сюды я залічаю:

1 выпадак цяжкай номы твару ў дзіцяці 2 год, вельмі зьнясіленага пасьля асноўнай хваробы;

6 выпадкаў запушчаных гнойных пляўрытаў, якія былі пастаўлены ў безнадзейным стане і памерлі хутка пасьля опэрацыі;

1 выпадак раку страваходу, якому была зроблена гастростомія, і які быў блізкі да сьмерці;

3 выпадкі з хірургіі печані - 2 параненьні, дастаўленыя позна (1 ужо з пэрытонітам) - і 1 выпадак 6-тыднёвай жаўтухі і холянгіту - холемія (памёр ад холем. крывяцячэньня);

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Karl Anders Petrén