Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

не зьвярнуць на яе ўвагі. Калі я вазьму лічбы паасобных аўтароў за апошнія гады, дык яны набліжаюцца хутчэй да маіх лічбаў, зьяўляючыся нібы сярэдзінай паміж паданымі лічбамі: у Пятрова — каля 12 проц.; у Вазьнясенскага — каля 13 проц.; Шутыха[1] — 10-11 проц. Мне здаецца, што гэтыя сярэднія лічбы — 10-12 проц., больш апавядаюць сапраўднасьці, як 17 проц.

У лік прычыны сьмерці ўваходзіць ня толькі пнэўмоніі, але і гангрэны лёгкіх, гнойныя пляўрыты і, нарэшце, выпадкі абвастрэньня лёгачнага тубэркулёзу (апошніх было адзначана 7 на літаратурным матэрыяле — на 272 выпадкі — і 1 у мяне — на 24 выпадкі).

Калі я злучу абедзьве лічбы, дык на 296 сьмярцей ад лёгачных аскладненьняў — толькі 20 здарылася пры опэрацыях па-за брушыннай поласьці: 276 прыпадае на брушную хірургію. З ліку 276 — большасьць адносіцца да страўніка і жоўцевых шляхоў (239 выпадкаў), а 28 — да гнойных апэндыкулярных пэрытонітаў; пры гэтым сюды ўваходзяць таксама і ўсе 14 выпадкаў гангрэны лёгкіх. Гэты момант важны ў тым сэньсе, што сьведчыць пра сувязь інфэкцыі лёгкіх з даволі часткай інфэкцыяй опэрацыйнай вобласьці. У гэтых адносінах я зварочваю ўвагу на работу Заблудоўскага (1928 г.). Ён правільна зазначае, што пэўная частка хворых, якія паміраюць пад клінічным дыягназам — лёгачнага аскладненьня — у сапраўднасьці маюць і сэпсіс, у выглядзе звычайнага пэрытоніту, але ня рэзка выяўленага, які часам выяўляецца толькі на сэкцыі. На падставе маёй практыкі, я павінен сказаць, што значная частка маіх хворых, якія паміралі ад так-званай пнэўмоніі, абсцэсу лёгкіх, мелі пэрытоніт, які або быў раней, або толькі разьвіваўся. Таму лёгачныя аскладненьні трэба было-б хутчэй разглядаць, як мясцовую лёкалізацыю сэптычнага процэсу, як мэтастаз. Гейнац правільна зазначае, што сьмяротныя пнэўмоніі асабліва часта бываюць пры раку страўніка, страваходу. Што гэта значыць? Гэта значыць, што апрача інфэкцыі з гэтых падлягаючых распаду ракавых язваў — мы маем справу са старымі зьнясіленымі суб’ектамі, і значная частка такіх сьмярцей павінна быць залічана ў першую групу — сьмерці ад недастатковасьці ўсяго організма ці паасобнага органа. І толькі некаторая частка гэтых лёгачных захворваньняў павінна быць залічана ў групу тых аскладненьняў, якія залежаць ад самой опэрацыі. Сярод маіх выпадкаў я магу назваць такіх ня больш палавіны. На падставе гэтага я сьцьвярджаю, што лёгачныя аскладненьні, якія на першы погляд зьяўляюцца нібы сапраўды выпадковым аскладненьнем пры опэрацыі — мы павінны падзяліць

  1. Магчыма, маецца на ўвазе Штых — заўвага Вікікрыніц