Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

на дзьве групы: адну, дзе лёгачнае аскладненьне ёсьць такое-ж выяўленьне недастатковасьці організма, як і ўсякага іншага органа — печані, сэрца, нырак і т. д. — сюды адносіцца і большасьць выпадкаў, — і другую, дзе лёгачнае аскладненьне залежыць ад самога ўмяшаньня. Апошняя група меншая, і мяркуючы па маім матэрыяле дасьць толькі 4-5 проц. у адносінах да ўсёй колькасьці пасьляопэрацыйных сьмярцей.

Закрану нарэшце яшчэ адно пытаньне, — пра вялікую колькасьць лёгачных аскладненьняў пры мясцовай анэстэзіі. Не аспрэчваючы гэтага палажэньня, я цалкам далучаюся да думкі Пятрова, што сьмяротнасьць ад пасьляопэрацыйных лёгачных аскладненьняў меншая пры мясцовай анэстэзіі, як пры агульным наркозе.

Да ліку «выпадковасьцяй», цяжка прадбачваных, якія ледзь ня цалкам трэба аднесьці за лік опэрацыі — трэба аднесьці эмболіі і тромбозы і асабліва эмболіі лёгачнай артэрыі. Аднак пры больш уважлівым аналізе гэтых выпадкаў складаецца іншае ўражаньне. Як часта бываюць гэтыя аскладненьні? Некалькі лічбаў дадуць уяўленьне аб частасьці такой сьмерці.

Эмболія

Швэйцарская статыстыка

1918—1922 г. г. на 56.020 опэрацый — 154 сьмерці ад эмб. — 0,28 проц. сьмярцей
Райхель . . на 22.689 " — 56 " " " 0,24 " "
Мартыні . . на 229.190 « » " " " 0,22 " "
_______________________________
сярэдняя 0,24 проц.

Калі справа ідзе аб паасобных опэратарах, процант павялічваецца (магчыма ад таго, што падлічваюцца больш цяжкія выпадкі опэрацый).

Эйзэльсбэрг[1] 6.871 0,33 проц.
Шмідэн[2] 10.988 70 0,64 "
Капіс 7.210 - 0,44 "
Мэйо 64.000 47 0,07 "

Сярод пасьляопэрацыйных сьмярцей я налічыў 56 сьмярцей ад эмболіі, што на 1.607 опэрацыйных сьмярцей дае — 3,5 проц.; у сваім матэрыяле я меў 4 выпадкі, што складае каля 2 проц. Такім чынам, гэта прычына пасьляопэрацыйнай сьмерці не зьяўляецца частай — хоць нельга не зазначыць на статыстыкі Птрэна, Штыха, дзе процант такіх сьмярцей — 6.

Але вось на што трэба зьвярнуць увагу: эмболіі лёгачнай артэрыі залежаць, як відаць ня выключна ад опэрацыі. Мартыні

  1. Спасылка на Англійскую Вікіпедыю — Anton Eiselsberg
  2. Спасылка на Нямецкую Вікіпедыю — Victor Schmieden