Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


Калі ўзяць сярэднюю лічбу 11 аўтароў (вялікія ўстановы), дык атрымаем сьмяротнасьць у 10 проц.; аднак, у шмат якіх аўтароў проц. сьмяротнасьці ніжэй сярэдняга — Шылаўцоў вызначае яго ў 6,5 проц.; Інстытут імя Скліфасоўскага — у 6,5 проц.; Юдзін — у 8 проц.; Штых — у 8,8 проц.; Бердзянская больніца у 6 проц. і т. д.; у мяне ён 4,4 проц.

Мой матэрыял зашчэмленых грыж складаецца з наступных лічбаў:

Пахвінная 78 выпадкаў 5 сьмярцей 6,5 проц.
Сьцягновая 22 « 0"
Пупковая 7 " 0 " 0 "
Белае лініі 5 " 0 " 0 "
Траўматычная 1 " 0 " 0 "
_________________________
113 5 " 4,4 проц.

Калі параўнаць першыя дзесяць год нашага стагодзьдзя з апошнімі гадамі, дык і тут мы бачым розьніцу.

Паводле Мельнікава сьмяротнасьць (у проц.) ад зашчэмленых грыж:

Да вайны Пасля вайны
Зашчэмл. пахвінныя 15,5 13,4
" сьцягновыя грыжы 21,6 11
" белай лініі 1,7 0

Вельмі характарнай зьяўляецца далей табліца Джыбсона — зьмяншэньне сьмяротнасьці ад зашчэмленых грыж за прамежак часу ад 1913—1919 г. г. да 1919—1927 г. г.

1913—1919 г. г. 1919—1927 г. г.
Грыжа сьцягновая 11 вып. 1 сьм. 9 проц. 23 вып. 1 сьм. 4 проц.
" пахвінная 41 " 6 " 14 " 58 " 4 " 7 "
" пупковая 9 " 5 " 55 " 11 " 2 " 18 "
" брушн. сьценкі 5 " 3 " 60 " 7 " 2 " 28 "

Калі зашчэмленая грыжа дае вялікую сьмяротнасьць, дык гангрэнозная грыжа дае яе ў значна больш сур’ёзных разьмерах. Процант ад 9 (калі мы возьмем яго за сярэдні) узрастае да 22, 32, 40—55. Праўда, раней гэты процант быў яшчэ большы — 75—76—81—50 і т. д. Ва ўсякім выпадку, гэты процант сьмяротнасьці залежыць ад часу зьяўленьня хворага і асабліва моцнаму зьніжэньню не падлягае.

Параўноўваючы, такім чынам, процант сьмяротнасьці пры опэрацыі вольнай грыжы (0,6 проц.) і грыжы зашчэмленай