Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вельмі цікавай зьяўляецца германская статыстыка, заснаваная на вялікіх лічбах:

1923 г. 53.345 грыж 0,6 проц. сьмяротнасьці
1924 г. 62.079 " 0,6 " "
1925 г. 69.945 " 0,65 " "
1926 г. 75.689 " 0,6 « „

З другога боку ёсьць і вялікая колькасьць вольных грыж, пры якіх сьмяротнасьць роўная 0. Зразумела, іменна гэту апошнюю лічбу — „0“ і трэба лічыць нормальнай. Я змог налічыць у раду рускіх аўтароў — 10.591 опэраваную вольную грыжу без аднэй сьмерці.

Матэрыял маёй клінікі такі:

Вольныя грыжы:

Пахвінная 41 выпадкаў 0 сьмярцей 0 проц.
Сьцягновая 26 „
Пасьляопэрацыйныя грыжы 21 „
Пупковая 6 „
Грыжа белай лініі 52 „ »
_________________________
515 0 " 0 "

Зашчэмленыя грыжы даюць такую сьмяротнасьць: старыя статыстыкі (1872—1876 г.г.) паказваюць 50-60 проц. сьмяротнасьці; затым у канцы мінулага стагодзьзя і ў самым пачатку цяперашняга — сьмяротнасьць зьмяншаецца — 23,5-31-20-18-13 проц[1]. (Нарэшце, у нашы гады яна вагаецца паміж 17-15 і 6 проц.

Вельмі добрае выражэньне сьмяротнасьці даюць германскія лічбы за 1923—1926 г. г., заснаваныя на некалькіх дзесятках тысяч (53.520) выпадках зашчэмленых грыж — 9 проц. У абсолютным выражэньні гэта значыць, што ў Германіі штогод памірае ад грыжы больш тысячы чалавек — сьмерці гэтыя зусім непатрэбныя, лішнія.

  1. Зашчэмленыя грыжы давалі яшчэ ў Більрота 52 проц. сьмяротнасьці.