Старонка:Смык беларускі (1920).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пачобут, Э. Тышкевіч, апісуючы наш Барысоускі павет, і шмат хто спісасаў іх, а шмат ёсьць і ня спісаных, але песьні усе тые не надта, каб сказаць праўду, харошые і нота у іх плакучая аднастайная і песняў вясёлых не шмат, ды і тых ужо рэдка пачуць. Надта за хлебам народ гоніцца, а хлеба дастане дык і за крамнай вопраткай і ласкаванымі ботамі гоніцца і усё маркоціцца! Даўней, кажуць людзі, як меншым абходзіліся, то больш мелі і весялейшыя былі. Вот я і напісаў з дзесятак песьняў „сякіх такіх“. Граю трошкі на скрыпачцы, ну дык ніхай і мая ксёнжэчка завецца струмэнтам якім; вот я і назваў яе „Смык“. Смык ёсьць, а хтось скрыпку можэ даробіць, а там была „Дудка“ вот мы і зробім музыку як жыдкі, што на цымбалах іграюць.

СЫМОН РЭУКА з пад Барысава.