Старонка:Смык беларускі (1920).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА.


А праўду сказаў Бурачок у сваей „дудцы“, што ўсе мы завём нашу мову „мужыцкай“ і так нічагусенька, якбы трэба! Здаралося і мне чытаць і ксёнжачкі, хоць не надта старые, друкованые, навет якогась пана Марцінкевіча, але ўсе якбы сьмяючыся з нашаго брата, пісаны; чытаў я і так перапісаные вершы і якогасьці ЮркіПанскае ігрышчэ“, гдзе Юрка надта дзівуецца і якбы завідуе паном тым, каторые можэ і больш ад Юркі таго працуюць, толькі ведама вучоные, дык лягчэй і спарней. Я перапісаў і сюды тое „ігрышчэ“, ніхай выбачае пан Юрка, але далібог аж злосьць узяла, што Юрка спадабаў тое, што толькі блазну можэ падабацца. Я тыкі і чыркнуў яму „атказ“, але так думаю, што гэто ён смеючыся з нашаго цёмнаго брата напісаў, гэтак думаў, што дурны мужык, дык ўжо нічога і ня відзіць і не знае! Ой памыліўся!

Не раўня я Бурачку, — ён лепей можэ знае жыцьцё мужыцкае, больш можэ відзеў і чуў, але так мне спадабаліся яго тые вершы, што і я задумаў папробаваць штокольвек напісаць. Есьць шмат друкованых пісяняў нашаго народу; пісаў