Старонка:Смок Белью.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зіма засцігне большую частку снаражэння па гэты бок перавала.

Самым нявопытным з усіх навічкоў тут быў Кіт. Як і сотні іншых навічкоў, ён начапіў пояс з патронамі, на якім матляўся вялізны рэвальвер. Дзядзя яго, поўны ўспамінаў аб даўно мінулых небяспечных падарожжах, быў таксама вінен у гэтым. Але Кіт Белью быў настроены рамантычна. Яго захапляў мішурны блеск залатой ліхарадкі, і ён наглядаў за рухам чалавечага патоку вачыма мастака. Ён не адносіўся да гэтага сур’ёзна. Як ён сказаў яшчэ на параходзе, гэта зусім не похараны. Ён проста едзе ў водпуск і збіраецца кінуць позірк цераз перавал, а затым вярнуцца дамоў.

Пакінуўшы сваіх спадарожнікаў наглядаць за выгрузкай багажа, Кіт пайшоў угору па пясчанаму берагу да старой факторыі. На твары яго не было таго самаздаволенага выгляду, які ён заўважыў у іншых маладых людзей з рэвальверамі. Яго абагнаў моцна складзены індзеец, шасці футаў ростам, з вялізным цюкам за плячыма. Кіт пайшоў за ім услед, любуючыся выдатнымі ікрамі гэтага чалавека, а таксама грацыяй і вольнасцю, з якой ён рухаўся, не гледзячы на важкі пакунак. Індзеец апусціў свой цюк на вагі перад факторыяй, і Кіт далучыўся да групкі гледачоў, якія захапляліся насільшчыкам, акружыўшы яго. Цюк важыў сто дваццаць фунтаў[1], і гэтая лічба таямнічым шэптам перадавалася з вуснаў у вусны.

«Гэта здорава!» — падумаў Кіт і задаў сабе пытанне, ці зможа ён падняць такі цяжар ды яшчэ ісці з ім.

— На возера Ліндэрман, прыяцель? — запытаў ён.

Індзеец, надуўшыся ад гонару, сцвярджальна буркнуў.

— Колькі вы бярэце за такі цюк?

Пяцьдзесят далараў.

На гэтым размова абарвалася. Увагу Кіта заняла маладая дзяўчына, якая стаяла на парозе. На ёй не было ні спартыўных брыджэй, ні задужа кароткай спадніцы, як у іншых жанчын, што прыехалі параходам. Яна была апранута так, як апранаецца звычайная жанчына, накіроўваючыся ў падарожжа. Яго здзівіла і ўразіла, што яна іменна тут і павінна быць, што яна неяк звязана з навакольным. Да таго-ж яна была маладая і прыгожая. Ззяючая прыгажосць і хараство яе авальнага твара прыкавалі яго ўзрок, і ён доўга любаваўся ёю, да таго часу, пакуль дзяўчына не адчула, што на яе пазіраюць. Тады

  1. Англійскі фунт — некалькі менш поўкілограма (450 грамаў).