Старонка:Смок Белью.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СМАК МЯСА

І

Спачатку ён быў Крыстофер Белью. У каледжы зрабіўся Крысам Белью. Пазней у колах артыстычнай багемы[1] Сан-Францыска пачалі зваць як Кіт[2] Белью. І нарэшце ніхто не называў яго інакш, як Смок Белью. Гэтая гісторыя змен яго імені цесна звязана з гісторыяй яго ўласных змен. Іх не адбылося-б, калі-б у яго не было пяшчотнай маці і жалезнага дзядзі і калі-б ён не атрымаў ліста ад Джылета Беламі.

«Я толькі што бачыў нумар «Хвалі», — пісаў Джылет з Парыжа. — О’Гара несумненна даб’ецца поспеху. Аднак я заўважыў у часопісе некаторыя промахі (тут ішлі падрабязныя ўказанні адносна таго, што неабходна было яшчэ зрабіць у шматабяцаючым штотыднёвіку)… Схадзі да яго і пагавары аб гэтым. Няхай ён, аднак, думае, што ўсе гэтыя меркаванні зыходзяць асабіста ад цябе. Пра мяне не гавары ні слова. Калі ён дазнаецца, што гэта я загадваю, ён абавязкова зробіць мяне сваім парыжскім карэспандэнтам. А я гэтага зусім не жадаю, таму што лічу за лепшае атрымліваць наяўнымі

  1. Багема (па-французску «цыганштчына») — так французскі пісьменнік Мюржэ вазываў студэнтаў Лацінскага квартала ў Парыжы. З таго часу багемай называюць людзей, якія вядуць лёгкі, бесклапотны і беспарадкавы вобраз жыцця.
  2. Kit (англ.) — кацянё.