Старонка:Слова пра Якуба Шэлю (1932).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З гэтага групаваньня фактаў, што лёгка але іхняю гістарычнаю аўтэнтычнасьцю, вынікае, што перад абліччам клясавых інтарэсаў Шэля зусім ня быў здраднікам, што ён не кіраваўся асабістаю карысьцю, але быў сьвядомым і бескарысным абаронцам сялянскае справы, глухое на абстрактныя ёй аргумэнты агульна-нацыянальнага дабра.

Калі-б нават гістарычнага Шэлі ня існавала, дык і тады ў інтарэсах польскае культуры ўзбагачанае клясаваю сьвядомасьцю, трэба было-б яго выдумаць.

Калі-б нават існуючы Шэля ня быў героем, дык і тады ў імя мучальніцкае эпопэі сялянскае крыўды, трэба было-б узьвесьці яго на ўзвышшы героізму.

Тым больш зьяўляецца нашым абавязкам, таму што ён існаваў і таму што меў усе адзнакі героізму, ажывіць яго.

Няхай і гэтым разам гэта ўчыніць поэзія з прадвеку пакліканая на тое.

Бруно Ясенскі.