Перайсці да зместу

Старонка:Слова аб палку Ігаравым (1938).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці не добра было-бы нам, брацці,
Старадаўнымі словы пачаці

Сказ аб Ігара трудным паходзе,
Святаславіча князя прыгодзе?

А пачацца сягачасным ладам
Песні той, - не Баянавым складам!

бо Баян чарадзейны, як песняй,
Захацеў каму пеці пачэсне,

Расцякаўся ён мысляй па дрэву,
Шэрым воўкам па полі пасеву,

Сізакрылым арлом пад аблокі, -
Так захопліваў свет ён далёкі!

Помніў ён бо, як кажуць, старыны
І разрухі ўсе даўных часінаў.

Выпушчаў дзесяць сокалаў радам
Ды на белае лебедзяў стада.