Перайсці да зместу

Старонка:Слова аб палку Ігаравым (1938).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Было гэта ў бітвы і ў тыя паходы, а гэтакіх бітваў і слухам не чулі!

V

Ад рання да вечара, ад вечара да світу лятуць стрэлы гартоўныя, грымяць шаблі аб шоламы, трачаць дзіды сталёвыя ў полі незнаёмым, сярод зямлі Палавецкае. Чорная зямля пад капытамі касцьмі была пасеяна, а крывёю палітая, - туга абышла па Рускай зямлі.

Што там шуміць? Што там звініць далёка рана перад зарою?

Ігар палкі заварочвае: жаль бо яму міла брата Усевалада.

Біліся дзень, біліся другі, трэцяга дня к палудню рухнулі сцягі Ігаравы. Тут два браты разлучыліся на беразе быстрай Каялы. Тут віна крывавага не хапіла, тут баль дакончылі храбрыя русіны: сватоў напаілі, а самі паляглі за Рускую землю.

Нікне трава ад жаласці, а дзерава пад тугою к зямлі прыхілілася.

VI

Ужо вось, брацця, невясёлая гадзіна наступіла, ужо пустыня сілу прыкрыла.

Крыўда паўстала ў сілах Дажджбожага ўнука, дзевай узышла на зямлю Траянаву, успляснула крыллем лябяжым на сінім моры, а, плюскаючы ў Доне, спудзіла часіны шчаслівыя.

Князевы міжусобіцы - згуба для нас ад паганых. Казаць стаў брат брату: "гэта маё і тое-ж маё!". І пачалі князі аб малым "гэта вялікае" казаці і самі на сябе загубства каваці. А паганцы з усіх старон набягалі з перамогай на Рускую зямлю.

О! далёка сокал заляцеў, птушак збіваючы, - к мору!

А Ігараву храбраму войску не ўваскроснуці. Па ім загаласіла Карына, і Жэля паняслася па Рускай зямлі, наводзячы смагу людзям у полымі рогу. Заплакалі жоны рускія, галосячы:

"Ужо нам сваіх мужоў мілых ні мысляй памысліць, ні думай