Старонка:Слова абъ праклятай гарэлцы и Абъ жыцьци и смѣрци пьяницы (1900).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што яна ня здарова людзямъ — кали кружыць имъ г͆о̀лавы и робиць тоя што „казлы дзяруць“… Яна ня крэпиць кали найсильнѣйшаго зъ ног͆ъ зваливая; ня г͆рэя кали зимою пьяные мѣрзнуць на смѣрць; ня правиць душы̀ и ро̀зуму кали чалавѣкъ напіўшыся розумъ трациць и чыниць усяляки блудъ; бо хтожъ ня вѣдая, што зъ нѣй разпуста, зладзѣйства, разбойства, бязбожнасьць! Яна зводзиць чалавѣка зъ дастатку на г͆этымъ свѣця, убожыць яго, а што найг͆оршъ: г͆убиць душу у вѣ̀чнасьци, на томъ свѣцѣ, бо водлуг͆ъ слоў Бог͆а нашаго Язуса Хрыста „пьяницы ня даступяць царства нябѣснаг͆о“, и гэта ціонгля помниць трэба.

Просты народъ ня г͆лядзѝ, и ня тлумачся тымъ, што письѣнны, такъ называямы высшы кла̀сы пьюць часта и г͆уляюць. Г͆эта яны злѣ робяць, вамъ ня для науки, и за злы прыкладъ здадуць атвѣтъ Бог͆у, каторы ихъ асудзиць строг͆а.

Вѣдайця абъ тоя, што няўсяка асьвѣта, ня кажна наука ѣстъ праўдзива, а толька та, котора угрунтована на за̀коня Божымъ и г͆этай належыць таквѣля прагнуць и прысваиваць, а яна учыць насъ быць: трезвыми, працавитыми, миласердными, учыць шанаваць ўсіо чужоя, ня мсьциць ближняму ни якъ и наватъ любиць нѣпрыя̀цяляў своихъ.

Отъ мудрасьць! и г͆дзѣ народъ яіо сабѣ прыс-