Старонка:Скрыпка беларуская (1906).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

То на грыще, то у касцели
То пры працы, то пры песни:
А тут слезы, тут балесци,
Тут магилы, тут и труны,
Тут грамницы, тут цалуны…
Нека пекла нека каша!
А гдзеж счасце, братцы наша?

|}


Суседзям у неволи.

Ад сваих хат, ад сваих ниў,
Ад усих братоў, хто тольки жыў
Несу слезу, несу я стон.
Несу нагаек царских звон.
У нас там ночь, у нас та стук
Мы ацемнелі з страшных мук.
З нас пот льецца. Сохнуць грудзи.
Нас катуюць. Чуйце людзи!
Чуйце, чуйце, руку дайце!
Мы вам родны. Праўду знайце:
Ци ў доли, ци ў недоли
З вами станем ў адном поли
Рука ў руку з нашим братам
За свабоду перед катам.


Артыст грайка.

Скрыпка грае, скрыпка скаче,
А музыка ў души плаче.
Сцисьне струны, смыкам жахне,
Аж ад болю народ ахне;
Черны вочи блись слезою;
Струны стогнуць пад рукою.