Старонка:Скрыпка беларуская (1906).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сам артыст к скрыпкай злиўся
Й як вецер ў неба узвиўся
Весь у песни, весь у тони.
То смяецца, то зноў стоне,
То людзей ўсих абниме,
То адступиць, камень кине.
Во глядзи па горам скаче.
Мигам сеў на скали плаче.
Слезы збрызгнуй, гоп у море.
Як маланка на прасторе,
Свеце, гаспе, цихне, млее,
У места агню искра таее.
Рука стала; смык згастрыўся
Я як змея ў скрыпку упиўся;
Што заграе, што забае,
Сам артыста тольки знае.

|}


У дарогу.

Церэз моры, акианы
Палечу у далеки край:
Бо люблю я ураганы,
Бо а ў буры чую рай.
Бо на дзиких грывах хвили
Маим думам лягчей плыць
Бо у дзикуй, страшнуй буры
Я а песни магу сниць.
Бо я тольки на прасторах
У звонкай леры маю слух.
Бо у дзикуй, страшннуй буры
Крэпне хой свабодны дух.