Старонка:Рунь (1914).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Страхацьцё.


— Паніч надта мяне дзівіць. А ці спаткаешся з ім, пачынае: «Як па твойму, Гаўрыла: ёсьць Бог ці німа? Ці было табе, Гаўрыла, страшна? А Богу ты шчыра молішся, Гаўрыла, ці толькі так, па прывычцы?»

Якое маё дзела да ўсяго такога? На тое жывуць папы і ксяндзы, на тое ж іх адукуюць і грошы ім плацюць. А мне што? Я—пячкур. І не абы які, а добры пячкур. Я даволі працую, а на рабоці мне трэба шкелік—другі выпіць, добра пад’есьць хоць ня дужа смачна, а каб у волю. У сьвята мне трэба выспацца у-смак і пагуляць у карты ці ешчэ ва што.

І чаго палезіць мне ў галаву дурное, як панічу таму?… Ці шчыра малюся? А ты перш растлумач-ка мне гэтае шчырае маленьне. Як змалку матка наўчыла, так і малюся. Кожны дзень і ў раньні і ў вечары. Я сярод людзей жыву. Дзякуй Богу, пе сказіўся, каб не маліцца. А што іншы раз молішся і аб печках думаеш, то ніхай Бог даруіць.

Чаго ў цэркву хаджу? Вось табе на! Вядома чаго. Ці за асецьцю мне маліцца? У сьвяты дзень што рабіць? Пойдзеш у Слаўнова, атстаіш абе-