Старонка:Рунь (1914).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

яе і шануіць, як родны сын, што ён хочыць кіравацца усімі сіламі, каб бачыць яе цьвярозай, сьветлай, здаволенай жыцьцём ды сумленнай, што ён «запанеў», але зусім не так, як думаіць Мікіта… І лацьвей ім, — думаў Клім далей, — стрэляць у вочы «запанеў», ведаючы вагу свае векавечнае працы мужыцкае, а хай бы яны пабачылі боль сэрца і смутак душы у мяне, прымача у «панстві» і пасынка вёскі, і яны лепей паехалі-б с сахою на родные палеткі, чымся адарваўшыся ад дзядоўскіх сяліб вісець у новым і невыразным паветры…»

Кашуля не надзевалася, нечым дрэнным пахла. Шапку шукаў Клім і ніяк ня мог знайсці у дакучлівай, прыкрай цемні прымыльніка.

— Братцы, што гэта, я-ж акалеў саўсім: кажыця, хто ўзяў мае штаны, — пытаўся дзядзька Якуб, хныкаючы з лазьні і назад у аднэй кашулі. — Хто тут? — узбіўся ён на Клімавы ногі.

— Я — адгукнуўся Клім і узноў засумаваў.

Старые аддыхалі, седзючы на мяліцах, напратываліся, абуваліся. Гаварылі аб Новым Годзі, успаміналі, што было цікаваго у Старым. Хто ішоў у двору, казаў:

— Дзякую за пару, за дух, за добрую лазьню, хто тапіў, хто й ваду насіў, усім шаноўным паном-гаспадаром. Дабранач!

Клім прыслухаўся к роўнаму голасу старога дзеда Банадыся, каторы бытцым восенны дождж у вокны, барабаніў:

— …Ато вось, браткі мае, дык шчырая праўда. Чуў я гэта ат самого Панаса Дземянка, што служыў у аднаго заможнаго гаспадара, але, ня тут будзь казана, у вялікаго ведзьмака. Але й казаць мо далей ня трэба?