— Mersi[1]… Аднак, мне совесна. Вы самі яго аб’езджваеце… гэта, кажуць, вельмі цяжка…
— Каб даставіць вам малейшую радасць, вы ведаеце, Наталья Алексееўна, я гатоў… Я… і не на такія драбніцы…
Валынцэў замяшаўся.
Наталья дружалюбна зірнула на яго і яшчэ раз сказала: мersi.
— Вы ведаеце, — зноў пачаў Сергей Паўлыч пасля доўгага маўчання: — што няма такой рэчы… Але навошта я гэта гавару! Вы-ж усё ведаеце.
У гэты момант у доме празвінеў звон.
— Ah! la cloche du diner! — занепакоілася m-lle Boncourt[2], „Quel dommage“, падумала сама сабе старая францужанка, узыходзячы на балкон услед за Валынцэвым і Натальей: „quel dommage que ce charmant garçon ait si peu de ressources dans la conversation"[3], што можна было б па-руску так перакласці: "ты, мой милый, мил, но плох немножко“.
Барон на абед не прыехаў. Яго прачакалі з поўгадзіны. Гутарка за сталом не ладзілася. Сергей Паўлыч толькі пазіраў на Наталью, каля якой сядзеў і старанна наліваў ёй вады ў шклянку. Пандалеўскі дарэмна стараўся заняць суседку Александру Паўлаўну: ён увесь закіпаў салодкасцю, а яна ледзь не пазяхала.
Басістаў круціў каточкі з хлеба і ні пра што не думаў: нават Пігасаў маўчаў, і калі Дар’я Міхайлаўна заўважыла яму, што ён вельмі неласкавы сёння, хмура адказаў: калі-ж я бываю ласка-