ват люблю, наколькі, прынамсі, можна любіць жанчыну; у яе ва ўсім доме няма ніводнай кнігі, апрача календара, і чытаць яна не можа іначай як уголас — адчувае ад гэтага практыкавання, што яе кідае ў пот, і скардзіцца потым, што ў яе ночы пупам палезлі... словам, жанчына яна добрая і пакаёўкі ў яе тостыя. Навошта-ж мне яе абмаўляць?
Гэтая старонка адпавядае крытэрам хуткага выдалення. Удзельнік, які паставіў шаблон не пакінуў тлумачэнняў. Калі вы ня згодны з хуткім выдаленнем, калі ласка, пастаўце шаблён {{Да выдалення}} і стварыце адпаведнае абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення. Калі запыт аб’ектыўна не адпавядае крытэрам, яго можна прыбраць, але не рабеце так са старонкамі, якія Вы самі стварылі.
Сюды спасылаюцца. Журнал выдаленьняў. Гэтую старонку апошні раз правіў удзельнік Gleb Leo (размовы | унёсак) 5 месяцаў таму. (абнавіць) |
— Ну! — заўважыла Дар'я Міхайлаўна: — узабраўся Афрыкан Семёныч на свайго канька — цяпер не злезе з яго да вечара.
— Мой канёк... А ў жанчын іх цэлых тры, з якіх яны ніколі не злазяць, — хіба калі спяць.
— Якія ж гэтыя тры канькі?
— Папрок, намёк і ўпіка.
— Ведаеце што, Афрыкан Семёныч, — пачала Дар'я Міхайлаўна: — вы нездарма так злосны на жанчын. Якая-небудзь, напэўна, вас...
— Пакрыўдзіла, вы хочаце сказаць? — перапыніў яе Пігасаў. Дар'я Міхайлаўна крыху збянтэжылася: яна ўспомніла пра няшчасны шлюб Пігасава... і толькі галавою кіўнула.
— Мяне адна жанчына сапраўды пакрыўдзіла, — прамовіў Пігасаў: — хоць і добрая была, вельмі добрая.
— Хто ж гэта такая?
— Маці мая, — сказаў Пігасаў, панізіўшы голас.
— Ваша маці? Чым-жа яна магла вас пакрыўдзіць?
— А тым, што радзіла...
Дар'я Міхайлаўна зморшчыла бровы.
— Мне здаецца, — загаварыла яна: — наша гутарка набывае невясёлы характар... Constantіn, сыграйце нам новы эцюд Тальберга... А можа, гукі музыкі ўсміраць Афрыкана Семёныча. Арфей усміраў-жа дзікіх звяроў.
Канстантын Дыямідыч сеў за фартэп'яна і сы-