плача. Мне, аднак (і тут Пігасаў самаздаволена ўсміхнуўся). удалося такі дабіцца аднойчы сапраўднага, нефальшывага выяўлення адчування ад адной надзвычай ненатуральнай дзяўчыны!
— Якім гэта чынам?
Гэтая старонка адпавядае крытэрам хуткага выдалення. Удзельнік, які паставіў шаблон не пакінуў тлумачэнняў. Калі вы ня згодны з хуткім выдаленнем, калі ласка, пастаўце шаблён {{Да выдалення}} і стварыце адпаведнае абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення. Калі запыт аб’ектыўна не адпавядае крытэрам, яго можна прыбраць, але не рабеце так са старонкамі, якія Вы самі стварылі.
Сюды спасылаюцца. Журнал выдаленьняў. Гэтую старонку апошні раз правіў удзельнік Gleb Leo (размовы | унёсак) 5 месяцаў таму. (абнавіць) |
Вочы Пігасава заблішчэлі.
— Я яе садануу у бок асінавым калом адзаду. Яна як завішчыць, а я ей: брава! брава! Вось гэта голас прыроды, гэта быў натуральны крык... Вы і наперад заўжды так рабіце!
Усе ў пакоі засмяяліся.
— Што вы за недарэчнасці кажаце, Афрыкан Семеныч! — усклікнула Дар'я Міхайлаўна. — Хіба паверу я, што вы будзеце дзяўчыну біць калом у бок!
— Далі-бог, калом, вялізным калом, накшталт тых, якія ўжываюцца пры абароне крэпасцей.
— Maіs c'est une horreur ce que vous dіtes là monsіeur[1], — залемантавала m-lle Boncourt, грозна пазіраючы на рагатаўшых дзяцей.
— Ды не верце яму, — прамовіла Дар'я Міхайлаўна: — хіба вы яго не ведаеце?
Але разгневаная францужанка доўга не магла супакоіцца і ўсè нешта мармытала сабе пад нос.
— Вы можаце мне не верыць, — прадаўжаў халоднакроўным голасам Пігасаў: — але я запэўняю, што я сказаў ісціную праўду. Каму-ж гэта ведаць, калі не мне? Пасля гэтага вы мабыць таксама не паверыце, што наша суседка Чапузава, Елена Антонаўна, сама, заўважце, сама мне расказала, як яна замарыла свайго роднага пляменніка?
— Вось яшчэ выдумалі!
— Дазвольце, дазвольце! Выслухайце і мяркуйце самі. Заўважце, я не хачу яе абмаўляць, я яе на-
- ↑ Але-ж тое, што вы апавядаеце, гэта жах, судар (фр.)