прымалі яго з нейкім напружана стрыманым рогатам, хаця сур'ёзна яго ніхто не баяўся, — і ніколі кнігі ў рукі не браў. У яго было каля сотні душ; мужыкі яго не гаравалі
— A! Constantіn! — прамовіла Дар'я Міхайлаўна, як толькі Пандалеўскі ўвайшоў у гасціную: — Alexandrіne будзе?
— Александра Паўлаўна прасілі вас дзякаваць і лічаць для сябе за асаблівую прыемнасць, адказаў Канстантын Дыямідыч, ласкава кланяючыся на ўсе бакі і дакранаючыся тоўстай, але белай ручкай з пазногцямі, астрыжанымі трыкутнікам, да дасканальна прычэсаных валасоў.
— І Валынцэў таксама будзе?
— І яны-с.
— Так як-жа, Афрыкан Семёныч, — прадаўжала Дар'я Міхайлаўна, звяртаючыся да Пігасава: — на ваш погляд, усе дзяўчаты ненатуральны?
У Пігасава губы скруціліся на бок, і ён нервічна задзёргаў локцем.
— Я гавару, — пачаў ён павольным голасам, — ён у самым моцным прыпадку злосці гаварыў павольна і выразна: — я гавару, што дзяўчаты наогул — пра прысутных, зразумела, я буду маўчаць...
— Але гэта не перашкодзіць вам і пра іх думаць, — перапыніла Дар'я Міхайлаўна.
— Я пра іх маўчу, — паўтарыў Пігасаў. — Усе дзяўчаты наогул ненатуральны ў вышэйшай ступені — ненатуральны ў выказванні пачуццяў сваіх. Спалохаецца, напрыклад, дзяўчына, ці ўзрадуецца чаму небудзь, альбо засмуціцца, яна абавязкова спачатку надасць целу свайму якую-небудзь гэтакую далікатную позу (і Пігасаў найагіднейшым чынам выгнуў свой стан і адтапырыў рукі) і потым ужо выгукне: ах! альбо засмяецца, ці за-