Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АСОБЫ ВЫСТУПАЮЧЫЯ Ў ДРАМЕ.

ЛЯВОН ЗЯБЛІК, пажылы гаспадар, кульгавы, гадоў пад 50.
МАРЫЛЯ, яго жонка, нараклівая, але станаўкая кабе́ціна, замучаная жыцьцём, худая, гадоў 48.

Дзе́ці 3яблікаў.

СЫМОН, 24 г. Дужы і здаровы мужчына, у са­мым расьцьве́це ле́т. Горды і адважны. Знае сабе́ цану і ве́рыць у сваю сілу і моц. Відаць з усяго, што ён трымаў гаспадарку ўсю ў сваіх руках. Зямля для яго ўсім чыста на сьве́це, і за гэту зямлю гатоў пайсьці на самыя страшныя рэчы. Калі з паднятай галаве́шкай ідзе́ у сьве́т, кажучы апошнія словы: „па Бацькаушчыну!“ то здае́цца, што гэта волат-асілак узьняуся з зямлі, каб цэлым сьве́там здрыгануць.
ЗОСЬКА, 18 г. Кволая дзяучынка, пранікнутая містычнасьцяй, мэлянхолічная якбы ад сьве́ту гэтага адарваная. Гаворыць, часта тое, што і сама добра не разуме́е, якбы ў экстазе ці ў поўсьне якім. Любіць яснату і кве́ткі. Душа ўражлівая, неадгадная. Ня можа пагадзіць акружаючага, будняга і трывожнага жыцьця з сваймі думкамі-снамі напоў дзяцінымі. Носіць беларускую вопратку.
ДАНІЛКА, 14 г. Разумны хлапе́ц не па сваіх гадох, чамусьці лічуць яго скарэй за дурнаватага,