Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чымся за разумнага. Цікавіцца ўсім чыста, але часта неўпапад задае́ пытаньні. Яму ўсе патураюць мала зварочаваючы на яго асобу увагі.
АЛЕНКА, 7 г. і ЮРКА, 6 г. Худзенькія, босыя, толькі ў кашульках дзе́ці. Ува ўсіх актах драмы найбольш не́ма паміж сабой гуляюць або сьпяць.
СТАРАЦ, гадоў пад 70. Абчэпаны торбамі. Відаць, што ўсе́ яго любяць і шчыра вітаюць. Дабрата і спакой б‘е з яго твару. Крыху згорбіўшыся ад старасьці. Гаворыць проста, бяз лішняе жабрацкае жаласьлівасьці.
ПАНІЧ, гадоў 23, адзе́ўшыся папанску, ня брыдкі. Відаць, што многа аб сабе́ думае. Ходзіць з палачкай у руках, якой у часе гутаркі памахавае.
НЕЗНАЕМЫ, гадоў 35. Крэпячы мужчына. Вопратка на ім чорная, крамная. Гаворыць крыху з палачкай, з суважнай павагай, цьвёрда. Ве́рыць у тое, што гаворыць, і ў голасе чутно, што не нагаваравае, а скарэй загадавае. З усяго відаць, што чалаве́к ён поўны ідэі, у якую сам ве́рыць і якой хаце́ў-бы, каб цэлы сьве́т напоўніўся.
ДВОЕ ДВОРНЫХ ЛЮДЗЕЙ.

Рэч дзеецца ў 1905 г. Пе́ршы акт у хаце, а рэшта чатыры — на руіне тае-ж самае хаты.