Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VII.
ЗОСЬКА адна.

ЗОСЬКА (садзіцца на зямлі). Які нязвычайны чалаве́к! Казаў — яшчэ будзе ў нас. Але хаця-б толькі ня ў ночы? А то так яго счухаць страшна, хоць за адно і хочацца слухаць. Штосьці нявысказанае цягне і к яму і на гэны сход нябывалы… Нязвычайны чалаве́к! Ня знай, ня ве́дай — сястрой мяне́ называў! Чаму ён мяне́ так называў? Ха! Трэба ўцякаць адгэтуль, а то яшчэ хто другі такі прыйдзе і жудасьці ўсялякае з сабою нанясе́. Пайду! Пайду к яму, к свайму ме́сяцу сьвятлянаму, абаўюся каля яго, як хме́ль каля дубочка, і забудуся хоць на час на свае́ думкі трывожныя, на са­мую сябе́ бяспрыпынную. Як ручэйку кужалю — распушчу касу сваю дзявоцкую па плячох сваіх бе́лых… ён любіць мяне́ такую! (Распускае касу). А цяпе́р налажу на галаву вяночак з васількоў, бо ён казаў, што мае́ вочы як васількі, дык няхай-жа васількі на валасох маіх красуюцца? (Кладзе́ на галаву вянок). Цяпе́р, як раз, буду русалка. Бо такі-ж русалкай ён мяне́ сваёй заве́ць, ды пэўне я калісь і буду ёю. Бо люблю гэта царства русалчына! Там яны сабе́, то, як рыбкі, у вадзіцы плюскаюцца, то ў ле́с выходзяць і на галінках калышуцца, як тыя кве́ткі — званочкі ўле́тку на сенажаці. Шчасьлівыя яны, гэтыя русалачкі, шчасьця нашага дзявочага насьле́днічкі! Шчасьлівыя і спакойныя! А ты тут мучся, дзяўчына, ня ве́даючы, як і што з сабою чыніць! Але пара йсьці ўжо! Ен, залаце́нькі, даўно пэўна чакае мяне́. Так! Даўно ме́сячык сваѐ зоркі чакае, а яна ўсё толькі здалёк яму ўсьмяхаецца. (Устае́ і памалу з распушчанымі валасамі ідзе́, пасьля зьдзіуленая адступае назад да сярэдзіны сцэны). Ен сам ідзе́ ка мне́, ён сам! Ах, якое шчасьце! (Уходзе паніч, Зоська часіну любуецца ім, а пасьля вісьне ў яго на шыі).

3АСЛОНА.