Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗОСЬКА. Мамачка! На што табе́ гэта кане́шна ве́даць? Ці-ж ня ўсё роўна будзе? Калі гэта праўда — я згінула, калі гэта і няпраўда — я неўваскрэсла… На не́бе мале́нькая зорка ўсьмяхаецца да вялікага ме́сяца, а на зямлі вутлая калінка хіне́цца да крэпкага явара, а я — што?..

МАРЫЛЯ. Але ты ня ве́даеш, што цябе́ чакае, як будзеш так хінуцца к яму, як калінка да явара? Сябе́ згубіш і нас ве́чным сорамам абняславіш. Ен паласіцца, папе́сьціцца і кіне, як кідаюць зношаную вопратку на сьме́тнік. Толькі я ня ве́ру, што Сымон казаў, і ніколі не паве́ру. Ты супакой мяне́, дзе́ткі, і скажы, што гэта няпраўда. Я цябе́ выхавала, сваім малаком выкарміла і ты лгаць мне́ ня маеш права.

ЗОСЬКА (змагаючыся з сабой). Ня мучце мяне́, мамка! Я й так сама змучылася за гэтыя два тыдні ад сьме́рці таты. Штосьці такое страшна дзіўное творыцца каля мяне́ і са мной, чаго я сваім бе́дным розумам і адгадаць не магу. Мамачка, ня пытайцеся ляпе́й: я лгаць ня буду, але ты сама ве́даеш, ня ўсю і праўду можна казаць.

МАРЫЛЯ. Роднай матцы можна!

ЗОСЬКА. А калі я ўжо ня ве́даю, дзе праўда, а дзе мана. Усё перамяшалася ў маёй няшчаснай галаве́. Не́йкі туман сіні-сіні — кругом мяне́ разаслаўся і я, здае́цца, плаваю па ім, так ціха-ціха плаваю, як тыя гусі бе́лыя на возеры, або вобалакі сівыя пад не́бам далёкім! І штосьці мяне́ кудысь цягне, бярэ за рукі, абымае ў пол і ныносе з сабой так лёгка-лёганька, як ціхі ве́цер тую пярынку галубіную над гаем зялёным!

МАРЫЛЯ. Ты заўсёды была такая не́йкая, што і сама я не магу разабраць — якая? Змалку дзён трудна было з табой да ладу прыйсьці. Усяе́ тае і гутаркі ў цябѐ было, што з ле́сам, з ве́трам ды з крыніцай. Не́шта нялюдзкае сядзіць у табе́.

ЗОСЬКА. Ці-ж я вінавата, што я такая?

МАРЫЛЯ. Ты ў гэтым можа сама і не вінавата, але затое вінавата ў тым, што Сымон казаў. Ен бачыў цябе́ з ім заўчора ў ночы.