Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зарок сабе́ даў жывым ня зыйсьці з гэтага ме́йсца, з гэтага нашага разграбленага гнязда, дзе татавы ногі расу сьцюдзёную тапталі, а вочы яго шукалі на не́бе зоркі свайго шчасьця. І ня зыйду, і ня ўступлю, хай б’юць, рэжуць, катуюць!..

ДАНІЛКА. Э! часам і без вяроўкі ў пятлю ле́зуць, як ліха прыпрэ.

МАРЫЛЯ. Супакойся, Сымонка! Пакіньма цяпѐр аб гэтым гаварыць. Можа е́сьці хочаш? Есьць трохі пѐчанай бульбы. (Дастае́ кійком з папялішча бульбу).

СЫМОН (ядучы). Зье́м, чаму ня зье́м? Ад самага раньня нічога ў губе ня мѐў. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць — ніхто не хаце́ў памагчы, бо, кажуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай ім будзе страшна. Але я ве́даю — ня страх тут быў прычынай, а тое, што мы ня маем чым заплаціць і чым пачаставаць, ня маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам… Не хаце́лі, і ня трэба! Бяз іх сядзем за жалобным сталом. Ха-ха-ха! Няма чаго сказаць — багаты стол: бульба і вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на ра- скіданай хаце, на здратаваных пасе́вах, па сумле́нным жыхару, па шчырым сяўцу! Што-ж? да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва! (Кідае бульбу са злосьцяй). Яда ў горла ня ле́зе — колам становіцца.

ДАНІЛКА. А ты вазьмі ды вадой прагані, або дай, я табе́ ў плечы пастукаю. Мне́ як засядзе кусок у горле, дык мамка як стукне, — глядзіш, кусочак і паляце́ў куды трэба.

МАРЫЛЯ (да Сымона). Дзе Зося? Чаму яна з табой разам ня прыйшла?

СЫМОН. Дзе Зося? дзе Зося? У яе́ пытайся, а не ў мяне́, куды яна прападае? Пайшла з магілак ране́й за мяне́, дык павінна была і ране́й прыйсьці.

МАРЫЛЯ. Каб хаця не заблудзіла дзе? Чаму ты адну яе́ пусьціў? Далёка тут да няшчасьця.