Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ДРУГІ.

Сцэна прадстаўляе раскіданыя будынкі: тырчыць шульле, пе́ч; валяецца бярве́ньне, латы, салома, хатняя абстаноўка. У глубіне́ сцэны — сад, бліжэй к рампе стаіць адно дзерава, непадалёк ад яго ў непарадку: стол, лавы, табурэткі. Дзе́ці (Аленка і Юрка), — як-бы перапужаныя, гульня ў іх ня кле́ецца. Час — у два тыдні пасьля пе́ршага акту. Перад захадам сонца.

ЗЬЯВА I.
МАРЫЛЯ — ДАНІЛКА — ДЗЕЦІ.

ДАНІЛКА (прыбіваючы абраз да дзе́рава). Ну ўжо, мамка, усё гатова! Давёў у парадак хату, як ляпе́й быць ня можа, навет Божаньку паве́сіў, каб было перад кім маліцца. А цяпе́р мушу за сваю работу брацца. (Садзіцца воддаль і майструе іскрыпку).

МАРЫЛЬКА (апускаецца на зямлю і прытуліваецца к дрэўцу). Эх, дажыліся, Божухна, Божухна! Ня вісіць твой абразок у хатачцы на пачэсным куточку, а тут — на гэтым дзе́раве, сярод гэтае руіны. Як сірата, вісіць твой абразок тутака. Дождж яго будзе мыць, сонейка паліць, вецер хістаць, як тэй бярозкай у полі хістаць. Патапталі, Божухна, вярбу тваю сьвянцоную, пакрышылі тваю сьве́чку грамнічную. А мы, служкі твае́ ве́рныя, сядзім тут, як пагарэльцы на папялішчы, і сонейка твайго яснага за сьлязьмі ня бачым. Ох, ох! Людзі твайго