Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цана: ні яму прыстаньня, ні яму скарынкі хле́ба, ні яму добрага слова!.. Будуць зьдзѐкавацца, ганяць, пакуль ня ўгоняць у якую процьму, з якое і выхаду паве́к сабе ня знойдзе. А так-раз канѐц усяму! (Трэск). Што-ж? Вярніся, хатка; Хутчэй вярніся! Забівай усіх, на сьмѐрць усіх забівай! Досіць бадзякаў і бяз нас на бе́лым сьве́це: — галодных, паднявольных па вёсках, а п’яніцаў і жулікаў па гарадох! Вярніся, хатка!.. Абымі нас сваймі дзераўлянымі рукамі, як абымае перад ястрэбам сваіх дзе́так крыламі галубка. Прытулі нас, хатка, і сагрэй! Бачыш, як цёмна і страшна! Ха-ха-ха! Хата ня валіцца. Дзерава ляпе́й жале́е нас, як людзі жывыя, як з сэрцам і душою людзі!

ЗОСЬКА (Глядзіць на Сымона перапалоханымі вачыма). Сымонка! Не гавары так, братка! Мне́ страшна робіцца ад твае гэткае гутаркі. А тут тата не варочаецца… Каб скарэй гэта ўсё скончылася. Неспакойна мне́, каб хаця з ім што ке́пскае не прылучылася?

ЗЬЯВА XII.
ТЫЯ-Ж і ДВОЕ ДВОРНЫХ ЛЮДЗЕЙ.

АДЗІН з людзе́й. Чаго сядзіцё? Бацька павесіўся!

ЗОСЬКА (кінуўшыся з хаты). Ах, Божа мой, Божа! Такі даканалі старога!

МАРЫЛЯ (хоча зыйсьці з ложка і валіцца на зямлю). Сымонка, памажы мнѐ! (Сымон сядзіць на адным ме́йсцы і злорадасна пазірае. Людзі падходзяць браць ложак).

СЫМОН (хапае тапор і падбягае к ложку; заціснуўшы зубы). Толькі паважцеся што колечы крануць з хаты!!!

ЗАСЛОНА.