Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мы асьвечаны і ацепляны праменьнямі вяршынаў людзкай мысьлі і пачуцьця, усякла у нас жыватворчая энэргія сонейка і ператварыла нас.

Мы ўжо ня гэтак павінны праходзіць нашые сьцежкі, як дзяды і бацькі нашые йшлі. Ні так страшны для нас дробные каменьчыкі, што, бывая? трапляюцца па дарозі. Шмат сьмялей глядзімо уперад і бачым йшчэ ні прайшоўшые дні і марэньне рысуе нам абразы будучага жыцьця. Мы верым у дабро і хараство будучыны, ніцерпліва чакаім лепшых часоў для сябе і тых, што навокал нас.

Толькіж нічога ня робімо, каб збліжыць гэтые часы. Перед усім ніхватае ў жыцьці нашым чыну. Як часта мы забываімся, што мала глядзець, трэба і меркаваць свае ўчынкі да таго, што бачыш, мала кіраваць ўласным жыцьцём, трэба весьці простай дарогай да лепшай будучыны і сваіх цёмных братоў. Гэтак кажэ старая традыцыя людзкая: калі маеш сьвяцільнік светла, ні хавай яго у скрыто, а ніхай ён сьвеціць усім людзям.

Што ж спыняе нас? Чуім мы часта: «церні і воцат — нагрода тым, што сьвятло сваё нясьлі людзям. Жыцьцё усё у пагардзі і зьдзеку і крыж на астатку. Нішчасная доля іхняя». Гэтак говоруць тые, што йшлі, ня ведаючы куда ідуць і цярпелі — самі ні ведючы за што. Сваей навукаю згнаілі яны ўласнае жыцьцё. Мы ужо ведаім цану іхніх словаў. Нашая жыцьце пакоціца іншымі сьцежкамі.


Шчасна ўсьміхнулася Доля нашаму пакаленьню. Вывела нас яна на шырокі, прывольны сьвет, пад простые промяні сонейка, паклала ў нашые істоты карані ведзы і праўды. Ціж ні шчасьлівейшые мы ад усіх тых пакаленьняў дзядоў і бацькоў нашых, што гнілі у цемры і бросьні? Але забудзьмося на цёмную мінуўшчыну, годзі спамінаць нам нябошчыкаў і перажытая ліха: яно прышло і ня верніцца, ня можэ вярнуцца. Узьвяселімся цяпершчынай і гляньма у закаючую нас будучынў, вялікую і харошую.

На вежах стаімо старожоўскіх і чуім дух наш вольным. Мы першые убачым ўсходзячае сонейка, тады як уся земля нашая спаць йшчэ будзе сном крэпкім і толькі ў снох бачыць ясны золак. І калі пазалоціцца. Усход і ва ўсім харастве сваім з’явіцца царства сьветла, мы першые узьлезім на званіцы і разгойдаем іржавые білы. І будуць пець, гудзець званы, як на Вялікдзень, абвешчаючы сьвету ўсяму, што уваскрос Дзень.

А зьлезшы са званіцаў, пойдзім туды дзе йшчэ спяць ні разбуджаные звонам, сьпяць затым, што ня чуюць вушы іх і ні бачуць вочы. У кожную хату прыдзім, дзе толькі ёсьць душа людзкая. Расштурхаім сьпячата гаспадара, цудоўным зельлем даткнемся вочаў яго і вушаў і будзе бачыць і чуць. Пачуе ён зыкі званоў і даведаіцца, што Вялікдзень. Шчасьцем сьветлым і сьвятым напоўніцца душа яго і абойме ён братоў сваіх. Скажэ: браты мае, даўгіе часы жылі мы у злосьці і непраўдзе, але вось Вялікдзень прыйшоў і я чую зыкі званоў радасных і ачысьцілі яны маю душу. А мы, пабачыўшы