Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бачце, цэлы край з яго богатым творствам, з яго цікавай гісторыей! — у нас, дзе кожная праява свайго національнаго угнетаецца, уняволіваецца барадзьба за захаваньне гэтаго сьвятого права кожнаго человѣка, за хараство яго асобнай душы і абарону ад грубога прыціску ёсьць самая праўдзівая, патрэбная і вялікая барадзьба.

Нашае творства, дарагое і мілае нам, ні прызнаецца тымі, што прышчапляючы вам сваю мову, заціскаюць нашу родную — ціж нам маўчаць?

Земля ды й тая ні роўна адзеляе сваім дабром мужыка і пана… Кроў, сьлёзы, пот удобрылі гэту зямельку і цяпер з яе зьбіраюць нязлічоны спажытак, а гаспадарок — без хлеба!

Браты — студэнты, падаймо адзін другому рукі і зьліймося з гэтым сермяжнікам, каб разам з яго роднай мовай падняць яго добрабыт. Хай знамем нашаго з’адзіненьня будзе національны народны рух, у разуменьні культурнаго, вольнаго разьвіцьця.

Карпа Гол скі.


Азірнемся.


Стагнучы ад боляў, клянучы сваю долю і гадзіну свайго нараджэньня на свет цягнуцца людзі, большаство людзей, кожны на сваім жыцьцёвым шляху. Головы іхніе спушчаны у ніз, як у валоў тых, што на бойню гонюцца, іх плечы згорблены, а сэрца вечна поўна страхам. Ні углядаюцца яны у тые сініе далі, дзе хаваюцца капцы іхніх пуцінак; дзе ім: іх вочы гэтак далёка усё роўна ні пабачуць, а пакуль яны будуць глядзець ззадраўшы галаву» трапіцца які каменьчык пад ногі і паваліць ніспадзевана чалавека. І навуку жыцьця свайго, выцаджаную з горкіх слёзаў, перадаюць яны ўслед ідучым пакаленьням: „забудзьціся аб зорах, пакіньце марыць, маладые“!

Але ці можым мы пакінуць? Мы, што навырасталі шмат выжэй за сваякоў сваіх, што паскідалі путы з розуму, што маім змогу даць сьвядомую ацэнку кожнай з’яві, кожнай ідэі? Ня можым!

Ня можым мы заставацца у тэй скуры, якую праз вякі насілі дзяды і бацькі нашые, цесная і убогая яна для уваскросшага духа і павінна покнуць, каб атчыніць сьвет Божы і стаць шырэйшай, харашэйшай. Грэйце вы ваду і давядзіце, каб яна гатавалася і як зробіцца з яе пара, папрабуйце замкнуць гэтую пару у той цесны саганок у якім зьмешчалася вада. Тады толькі гэта удаеца вам, калі ад пары адойміце вы яе цяпло; тады яна зробіцца вадою і йзноў улезе у каравы саган. Гэтак і мы марыць кінем: як адойміцца ад нас багацьце нашага розуму, як заліе душу нашую халодная гразь жыцьцёвага цынізму.