Старонка:Раніца (1914). № 1.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і пастарайцеся запісаць казку, легенду, песьню, прыказку, загадку, цікавае слова зусім так як гаворыцца, без усякіх «правільнасьцёў» і граматычнасьці. Усё гэта можэ даць вельмі шмат цікаваго этнографічнага матерыялу, збагаціць мову. Запісуючы усё гэта, трэба падробна сказаць, дзе запісана, ад каго (баба, дзед, хлопец. дзеўчына, век, граматны ці не). Часта бывае што цікавей і патрэбней запісываць ад старых, бо гэта можэ з імі ўцячы на той сьвет, але ведама і маладые часта расказываць гады. Толькі йшчэ раз кажу — нічога ні выкідаць і нічога ні дадаваць ад сябе. Добра былоб запісывадць песьні, хто можэ, з нотамі — але нішто зрабіш, як хто ні умее: трэба толькі напісаць, калі песьня пяецца, значыцца пры якім здарэньні. Цікавые словы трэба запісываць ні адным — асобна, а з цэлым зваротам мовы, каб лепш можна было зразумець, што яно азначае; ні забыцца паставіць ударэньня. Такіе словы з іх цікавейшымі адменамі можна перапісываць на картчакі у алфавітным парадку — бач, і ўжо месны слоўнік, вельмі важны і патрэбны матэрыял да агульнаго вялікаго беларускаго слоўніка. Хай кожны зьбірае тое, што яму на душы — хто што любіць: хто песьню, хто казкі і легенды, а хто кароткіе рэчы — прыказкі, загадкі… ці мала што каму да упадобы.

Шмат эстэтычнага і моральнаго здаволеньня даець такая работа, шмат наукі дайжэ, толькі трэба ўчуцца, ўслухацца і любіць хараство прастаты…


Забраные матэрыялы, калі хто ні можэ сам выкарыстаць, прысылаць можна хоць ў Вільню — «Беларуская кнігарня» Завальная 7 — хоць у якое — колечы науковае таварыства, каліб тое знайшлося.

Тарас Язычнік.


Праца і навука.


Што нам рабіць на Беларусі.

Самая першая увага павінна быць звернута на тое, каб шырыць асьвету, шырыць кніжкі і газэту беларускую. Апроч таго, трэба старацца каб кожная гутарка наша з селянінам, давала што небудзь і нам і селяніну.

Трэба старацца пазнаць душу, сэрцэ і патрэбы як духовые, так і матар’яльные селяніна.

Мы павінны паказаць селяніну, што мы не дармаеды, што праца яго на нас, ідзе у карысьць і для яго.